Вы тут

Пачуць Агінскага — і жыць далей


Найбольш вядомы твор Міхала Клеафаса Агінскага здаецца вяршыняй беларускага суму. Але яго аўтар не быў сумным чалавекам з сумным жыццём. Пра гэта збіраюцца расказаць на канцэрце да 250-годдзя неабыякавага чалавека і таленавітай асобы, якая можа натхняць на развіццё нашу сучасную культуру.

5 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі, у малой зале імя Рыгора Шырмы, адбудзецца адзіны канцэрт «Музычныя скарбы Агінскіх» з фестывалю, які запланаваны на ўвесь юбілейны для Міхала Клеафаса Агінскага год. Асноўная частка імпрэз адбываецца ў Залескай сядзібе. Але сталіца не застаецца ўбаку.

Сённяшні канцэрт адметны тым, што разам з музыкай часу Агінскага і прадстаўнікоў гэтага роду створаны магчымасці лепш зразумець жыццё чалавека, які быў шчодра адораны рознымі талентамі. Грамадскі дзеяч і дыпламат, інтэлектуал і творца па натуры, ён пакінуў пасля сябе столькі загадак (разгадваць іх дапамагае даследчыца Святлена Немагай, якая забяспечвае навуковы каментар канцэрта), столькі адкрыццяў для нас — у выглядзе твораў, якія яшчэ можна адшукаць. І ў гэтым музычныя сенсацыі вечара, падрыхтаванага ансамблем салістаў «Вытокі» на чале з лаўрэатам міжнародных конкурсаў Аляксеем Фраловым. У гонар Агінскага сёння выступаюць таленты сучаснай беларускай музыкі, чыё майстэрства адзначана на прэстыжных міжнародных конкурсах, у прыватнасці, тэнар Юрый Гарадзецкі, піяніст Аляксандр Музыкантаў, кларнетыст Дзяніс Парэчын; гістарычны фон дапаможа стварыць ансамбль старадаўняй музыкі «Брэвіс».

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.