Вы тут

У свеце жывёл


Дарагія гадаванцы 2

За апошнія пяць гадоў у Еўропе хатнія сабакі і кошкі сапсавалі розных гаджэтаў на суму 1,5 мільярда фунтаў (2,1 мільярда еўра). Такія звесткі прыводзіць брытанскае выданне Mіrror.

5-12

Самымі разбуральнымі з'яўляюцца чатырохногія ўлюбёнцы брытанскіх сем'яў, якія нанеслі гаспадарам шкоду ў палову мільярда еўра. Яны ламаюць тэлефоны, планшэты і наўтбукі ў 14% дамоў у Вялікабрытаніі. Як паведамляецца ў дакладзе, асноўная прычына пашкоджанняў у тым, што сабакі і кошкі прымаюць гаджэты за свае цацкі і грызуць іх, губляюць, разліваюць на іх вадкасці, скачуць па іх. Для правядзення даследавання кампанія апытала 16 000 уладальнікаў хатніх жывёл.

Lamborghіnі для ката

Канадскі дыджэй Deadmau5 набыў для свайго ката аўтамабіль Lamborghіnі. Жывёліна па мянушцы Прафесар Мяуінгтанс будзе катацца на мініяцюрнай версіі суперкара.

5-14

Як адзначаюць СМІ, некаторыя знакамітасці вядомыя тым, што дораць экзатычныя машыны сваім дзецям, але Deadmau5 стаў першым, хто купіў індывідуальны транспартны сродак хатняй жывёле. Кошт набыцця не ўдакладняецца. Канадскі прадстаўнік шоу-бізнесу з'яўляецца вялікім прыхільнікам суперкараў і да куплі Lamborghіnі для ката паспеў запоўніць свой гараж разнастайнымі мадэлямі аўто. 34-гадовы Deadmau5 (сапраўднае імя Джоэль Томас Цімерман) — дыджэй і музычны прадзюсар.

Гэтага лася не прапусціш

Гіганцкае парнакапытнае, створанае нарвежскай мастачкай Ліндай Бака, стаіць паміж Осла і Транхеймам.

5-13

Статуя пад назвай Вялікі Лось з'яўляецца часткай праекта нарвежскай дарожнай адміністрацыі, у рамках якога мастацтва заклікана дапамагчы зменшыць колькасць ДТЗ. «Ідэя заключаецца ў тым, каб людзі спыняліся і выходзілі паглядзець на лася, адначасова размяць ногі і трохі адпачыць на свежым паветры», — тлумачыць Лінда Бака. Акрамя таго, гэты лось будзе нагадваць кіроўцам аб небяспеках дзікай прыроды, а таксама парушаць манатоннасць іх паездкі.

Лось зроблены з паліраванай сталі. Карысны арт-аб'ект прыбыў у Нарвегію з Кітая, дзе яго было танней вырабіць. Вялікі Лось будзе афіцыйна намінаваны ў Кнігу рэкордаў Гінэса. «Нарвежац» павінен па сваіх памерах перасягнуць Mac the Moose — скульптуру амерыканскага лася, усталяваную яшчэ ў 1984 годзе ў канадскім горадзе Мус-Джоў. Вышыня канадскага экзэмпляра — 9,8 метра, а вага — 10 тон, параметры нарвежскага канкурэнта пакуль не раскрываюцца.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».