Вы тут

Вершы з першых вуснаў будуць гучаць у паэтычнай гасцёўні


Кажуць, што паэты адчуваюць свет кончыкамі пальцаў — быццам навобмацак, мякка, але надзвычай дакладна. А яшчэ ёсць думка, што паэты — гэта прарокі свайго часу: у некалькіх словах, паэтычных радках яны могуць перадаць тое, на што хворы сённяшні свет або чым ён шчаслівы... Калі вы хочаце паслухаць сучасных паэтаў, то прыходзьце заўтра ў малую залу Палаца культуры Маладзечна ў 15 гадзін. Там, у межах аднаго з найбуйнейшых святаў — XV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі — пройдзе паэтычная гасцёўня пад назвай «Красуй, Беларусь».

maladzechna

Верагодна, гэта будзе адна з самых запамінальных падзей, бо разам збяруцца паэты маладыя і ўжо прызнаныя, тыя, каму ёсць што сказаць пра сённяшні дзень. Паэтэса, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Таццяна Сівец, якая будзе весці гасцёўню, адзначае:

— Нам часта даводзіцца чуць нараканні ў адрас арганізатараў: маўляў, паэтам адводзіцца мала месца на фестывалі песні і паэзіі. Таму гасцёўня — гэта адказ усім. Аўтары атрымаюць магчымасць пагутарыць з чытачамі, прадставіць сваю творчасць шырэй, чым гэта адбывалася звычайна. Яны падзеляцца тым, што іх хвалюе, раскажуць, што адбылося за мінулы год — якія кніжкі выпушчаны і якія вершы напісаны... Бо галоўная радасць для кожнага паэта — прачытаць свае вершы, пачуць рэакцыю калег і тых, хто цікавіцца літаратурай і, я ўпэўнена, прыйдзе ў паэтычную гасцёўню. Трапіўшы сюды, можна будзе ўбачыць своеасаблівы зрэз сучаснай беларускай літаратуры. Будуць прадстаўлены розныя ўзросты і пакаленні. Ад моладзі выступіць, напрыклад, Маргарыта Латышкевіч. Сярод добра вядомых чытачам аўтараў будуць Віктар Шніп, Алесь Бадак і іншыя. Выступяць як мясцовыя літаратары, так і сталічныя. Кожны творца атрымае магчымасць данесці да прысутных сваё пасланне.

Разам з Таццянай Сівец весці імпрэзу будзе паэт, дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч. Супрацоўнічаць ім даводзіцца не ўпершыню: летась гэты дуэт таксама вёў рэй у паэтычнай гасцёўні. Акрамя таго, яны ўжо 7 гадоў сумесна вядуць перадачу «Зямля, што нам дадзена лёсам» на Беларускім радыё. Таццяна Сівец адзначае, што ім камфортна працаваць разам, яны добра разумеюць адно аднаго і знаходзяць творчы баланс.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.