Двор


Двор, падворак. У народнай культуры двор з усімі яго пабудовамі быў тым невялікім «царствам», дзе гаспадарыла сям'я, вызначыўшы свае парадкі і правілы.

* Разам з тым, двор «сутыкаўся», суседнічаў з чужой тэрыторыяй, таму, каб абараніць сябе і сваю сям'ю, яго абавязкова абносілі плотам і гэтым адмяжоўвалі «сваё» ад «чужога».

* Двор неабходна было перыядычна аглядаць. Калі ўвагу гаспадара прыцягвалі незвычайныя рэчы ці рэчы, якіх да гэтага часу там не было, гэта ўспрымалася як шкодніцтва з боку нядобразычліўцаў. Калі, напрыклад, на падворку знаходзілі «голы» кол, лічылася, што гэтым гаспадару і яго гаспадарцы жадалі, каб яны былі «голымі», г.зн. усё прыйшло ў заняпад, вялося без прыбытку.

* Разам з тым, у культуры ўсходніх славян існаваў шэраг магічных дзеянняў, з дапамогай якіх яны імкнуліся перасцерагчы сябе і сваю гаспадарку. Напрыклад на Вадохрышча падворак і ўсе пабудовы абпырсквалі святой вадой, на дзвярах малявалі крэйдай ці выпальвалі грамнічнай свечкай крыжы. На Спаса-Макавея двор па перыметры абсыпалі асвечаным макам.

* Да таго, каб аддаць або пазычыць што-небудзь з двара, ставіліся з пэўнай перасцярогай. Такія дзеянні катэгарычна забараняліся ў першыя тры дні пасля нараджэння дзіцяці або пасля ацёлу каровы.

* У той жа час пры лячэнні некаторых хвароб народныя лекары маглі паставіць умову: сабраць па саломінцы з дзевяці падворкаў.

* У адносінах да падворка былі сфарміраваны пэўныя правілы, напрыклад, пасля захаду сонца забаранялася выносіць з хаты на двор смецце, выліваць брудную ваду, браць ваду з калодзежа і г.д. У той жа час пасля захаду сонца і да світанку ў дні ўшанавання продкаў і на Вялікдзень на двары палілі вогнішчы і называлі гэты звычай «грэць нябожчыкаў».

Ад Янкі Крука і Аксаны Катовіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.