Вы тут

«Зоркі» спорту раскрываюць свае сакрэты


Як дэбютавала ў ролі вядучай Меліціна Станюта, дзе ў Мінску любіць гуляць Таццяна Троіна і якія перспектывы мае гольф у нашай краіне — пра гэта і не толькі аматары спорту змогуць даведацца, прачытаўшы майскі нумар часопіса «Наш спорт».

Таксама ў свежым нумары можна знайсці інтэрв'ю галоўнага трэнера беларускай жаночай зборнай па баскетболе Анатоля Буяльскага, які распавёў галоўнаму рэдактару часопіса Уладзіміру Здановічу пра падрыхтоўку каманды да чэмпіянату Еўропы.

Адзначым, што «Наш спорт» — адзін з нешматлікіх беларускіх глянцавых часопісаў, якія выходзяць у сегменце спартыўнай прэсы. Адметнай асаблівасцю гэтага штомесячнага выдання з'яўляецца багаты ілюстратыўны матэрыял, які дапаўняе актуальныя тэксты.

Настасся РУДКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?