Вы тут

Навуку будуць папулярызаваць


Трохбаковае пагадненне аб стварэнні Міжнароднага даследчага цэнтра гісторыі навукі і тэхнікі падпісалі Інстытут сацыялогііНАН Беларусі, Інстытут гісторыі навукі і тэхнікі РАН і Інстытут гісторыі прыродазнаўства Кітайскай акадэміі навук.

Асноўнымі яго задачамі стануць рэалізацыя сумесных праектаў і праграм, каардынацыя даследаванняў у галіне гісторыі навукі і тэхнікі, якія праводзяцца ў Расіі, Кітаі і Беларусі, рэалізацыя сумесных праграм, прапаганда і папулярызацыя сусветнай гісторыі навукі і тэхнікі.

Стварэнне Міжнароднага даследчага цэнтра гісторыі навукі і тэхнікі на базе такіх вядучых сусветных навуковых цэнтраў, як Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І. Вавілава Расійскай акадэміі навук і Інстытут гісторыі прыродазнаўства Кітайскай акадэміі навук, несумненна будзе спрыяць развіццю гэтай галіны навуковых даследаванняў у нашай краіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?