Вы тут

Канал «Культура» Беларускага радыё завяршыў работу над запісам аўдыякнігі «Ніколі не забудзем: унукі пра вайну»


Зборнік складаецца з работ пераможцаў аднайменнага рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Конкурс «Ніколі не забудзем: унукі пра вайну» з пачатку навучальнага года праводзіла грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі і Выдавецкага дома «Звязда». Паводле правілаў конкурсу, юныя аўтары ў сваіх творах павінны былі браць за аснову успаміны прадзядуль і прабабуль, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абавязкова трэба было прыкласці дакументальныя сведчанні і фотаздымкі герояў творчых работ, пра якіх пісалі дзеці. Канал «Культура» Беларускага радыё вырашыў падтрымаць арганізатараў конкурсу, і яго пераможцаў — запісаць аўдыякнігу.

Аўдыякніга дазволіць пазнаёміць са зместам зборніка людзей з абмежаваннямі зроку, а таксама стане добрым падарункам для ветэранаў.

Супрацоўнікі канала «Культура» засяроджаны цяпер на другім этапе працы над аўдыякнігай — робяць яе мантаж: творчая каманда праграмы «Мэры Попінс» апрацуе больш за 17 гадзін гуказапісаў.

Выбраныя творы з аўдыякнігі прагучаць на канале «Культура» ў выпусках праграмы «Мэры Попінс»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.