Вы тут

Будзем дружыць парламентамі


Індыйскі бок чакае візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы старшынь абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы, паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Віталь Бусько.

[caption id="attachment_86394" align="alignnone" width="600"]5-36 У час сустрэчы старшынь абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча і Уладзіміра Андрэйчанкі з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы.[/caption]

«Прызнаны мэтазгодным абмен парламенцкімі дэлегацыямі ў найбліжэйшы час. Прэзідэнт Індыі заявіў, што яны з нецярпеннем чакаюць парламенцкую дэлегацыю на чале са спікерам, каб абмеркаваць узнятыя на сённяшняй сустрэчы пытанні з удзелам дэпутацкага корпуса», — сказаў Віталь Бусько.

Таксама дэпутат звярнуў увагу, што сустрэча прайшла ў даволі шырокім фармаце. З беларускага боку ў ёй прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, але таксама віцэ-спікеры і іншыя парламентарыі. Бакі канстатавалі наяўнасць добрых адносін, у тым ліку маецца на ўвазе стварэнне груп дружбы ў парламентах абедзвюх краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».