Вы тут

Студэнт вярнуў гаспадару згубленыя ім 1,8 тысячы долараў


У сталіцы цягам шасці дзён шукалі гаспадара знойдзенага на вуліцы пакунку з грашыма. І ўрэшце знайшлі! Сродкі вернуты, і цяпер можна расказаць пра ўсе акалічнасці гэтага здарэння. Дагэтуль яны не выдаваліся, каб па дэталях можна было дакладна ўстанавіць іх сапраўднага ўладальніка.

29 мая каля 19 гадзін на праспекце Незалежнасці мінчанін знайшоў у траве ля тратуара пакунак з грашыма. Знаходку мужчына адразу ж аднёс у Першамайскае РУУС. На той момант з заявай аб прапажы ў міліцыю ніхто не звяртаўся (як не звярнуўся і ў наступныя дні). Праваахоўнікі назвалі знойдзеную суму «даволі вялікай», не расшыфроўваючы — наколькі. Сапраўдны гаспадар і павінен быў дзеля пацверджання свайго права на знаходку ўказаць дакладную суму, намінал купюр і валюту гатоўкі. Учора стала вядома, што грошы вернуты ўладальніку.

— Іх знайшоў студэнт 1993 года нараджэння. У скрутку было 1,8 тысячы долараў. Гаспадар — дзелавы чалавек, магчыма, індывідуальны прадпрымальнік. Побач з месцам згубы і месціўся яго бізнес, — распавяла «Звяздзе» прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Святлана Білінская. — Паводле слоў уладальніка сродкаў, ён паклаў іх у заднюю кішэню штаноў разам з тэлефонам. Калі садзіўся ў машыну, той зазваніў. Відаць, у гэты момант, калі грамадзянін даставаў сотавы, грошы і выпалі. Дома, не знайшоўшы валюты, ён вырашыў, што яна недзе ў машыне. Абшукаў салон, пасля чаго паехаў на тое самае месца, абшукаў і там усё, распытваў людзей. Спробы аказаліся марнымі. Чалавек, мабыць, вырашыўшы, што страчанага не вярнуць, не стаў звяртацца ў міліцыю і нават з'ехаў з горада на выхадныя. Пасля вяртання яму на вочы і трапіла інфармацыя аб пошуках гаспадара знойдзенага скрутка. Грамадзянін дакладна назваў і валюту, і намінал купюр, і суму. У апорным пункце міліцыі ён папрасіў нумар тэлефона маладога чалавека, які знайшоў грошы і аднёс іх у міліцыю, і падзякаваў яму. Сам малады чалавек вырашыў захаваць інкогніта, заявіўшы, што чужыя грошы шчасця не прыносяць.

Святлана Білінская зазначыла, што такія выпадкі, калі грамадзяне вяртаюць знойдзеныя чужыя грошы, здараюцца рэдка. «Губляюць часта, вяртаюць — не вельмі». А людзей, якія заяўлялі, што гэта яны страцілі грошы, тэлефанавала шмат: толькі за першую гадзіну пасля размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў міліцыю звярнуліся тры чалавекі...

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».