Вы тут

Вальс ростані


6-2

Вальсавая мелодыя вытанчана, у пластычна-зменлівым рытме перадае імклівасць душэўных перажыванняў, іх лірычна-ўзрушаную высакароднасць. Покліч душы арганічна ўвасабляецца ў руках. Вальс — парны танец. Падчас яго энергія адной асобы пачуццёва кранае другую. І ўзнікае дзівосны палёт душаў, ахопленых чароўным памкненнем — любіць, дзейнічаць, ствараць.

Гэтая магічная сіла духоўна-прасветлага саюза выразна выяўлена ў песні «Вальс ростані» Івана Карэнды і Васіля Раінчыка. Аўтары пранікліва адлюстравалі ўзнёсла-напружаную пачуццёвую плынь, якая ахінае душы выпускнікоў на жыццёвым раздарожжы. Такое шчымлівае адчуванне часу і асабістага далучэння да яго разгортваецца на пачатку лета, калі і прастора, і людзі, асабліва моладзь, патанаюць у калярова-духмяным мроіве.

Верш Івана Карэнды          

Музыка Васіля Раінчыка

Чарадою буслінаю

На крылах маладых

Пранесліся шчаслівыя

Студэнцкія гады.

Мы ведаем: не вернецца

Чародка тых буслоў,

Ды вернецца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Нам верыцца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Бывай, жыццё юнацкае!

Сяброўскі гурт, бывай!

Вячоркі інтэрнацкія,

Мой друг, не забывай.

Мы ведаем: не вернецца

Пара пяшчотных сноў,

Ды верыцца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Нам верыцца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Хоць сталі мы дарослымі, —

Слязу не выцірай.

Апошні баль — баль ростані.

Іграй, аркестр, іграй!

Мы ведаем: не вернецца

Цяпло растайных слоў.

Ды верыцца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Нам верыцца, нам верыцца —

Сустрэнемся мы зноў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».