Вы тут

З каралеўскай пунктуальнасцю


Віцебшчына стала першапраходцам у арганізацыі мабільнай пошты. Апошняя — на колах — прыязджае ў населеныя пункты, дзе раней працавалі стацыянарныя аддзяленні сувязі, у самыя далёкія вёскі.

— Перасоўныя паштовыя аддзяленні дзейнічаюць амаль ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці. На сёння можна канстатаваць, што эксперымент сябе апраўдаў. У прынцыпе, пошта на колах адрозніваецца ад звычайнай толькі тым, што ў першую нельга ўвайсці. А ўсё астатняе — калі ласка. Можна атрымліваць перыёдыку, аплаціць за карыстанне мабільнай сувяззю ды іншыя паслугі, пагашаць крэдыты... Пры гэтым аплата бярэцца не толькі наяўнымі грашыма, але і з плацежных банкаўскіх картак. Многія нашы кліенты, якія жывуць у маленькіх вёсках, заўважылі, што мабільная пошта прыязджае проста з каралеўскай пунктуальнасцю і літаральна да хаты. Дрэннае надвор'е таксама не перашкода. Акрамя паштовых паслуг, у нас проста з колаў можна купіць розныя харчовыя і нехарчовыя тавары. А калі іх няма ў наяўнасці, можна зрабіць заказ, — распавядае Кацярына ЗІНКЕВІЧ, намеснік дырэктара Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта».

6-7

Яна падкрэслівае, што ўсе нюансы кшталту графіка прыезду аўто, часу знаходжання пошты ў вёсцы і нават месца прыпынку, загадзя ўзгадняюцца з вяскоўцамі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.