Вы тут

Інтэлектуальныя пасведчанні для разумных людзей


Цырымонія падпісання пагаднення аб выпуску першай партыі інтэлектуальных пасведчанняў для супрацоўнікаў прайшла ў Белдзяржуніверсітэце. Яно распрацавана спецыялістамі БДУ, Белінвестбанка і групай беларускіх прыватных кампаній на аснове міжнароднай плацежнай карты Master Card.

Інтэлектуальнае пасведчанне ўяўляе з сябе пластыкавую карту, на якую наносяцца фатаграфія і тэкст, якія ідэнтыфікуюць супрацоўніка візуальна. На кантактным мікрачыпе запісваюцца плацежны дадатак і дадатак электроннага лічбавага подпісу. Карта таксама змяшчае бескантактавы чып для радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFІD-пазнака).

Пасведчанне будзе выкарыстоўвацца як зарплатная банкаўская картка, з дапамогай якой можна ажыццяўляць плацяжы ў нашай краіне і за мяжой. А электронным лічбавым подпісам можна скарыстацца ў сістэме электроннага дакументазвароту БДУ.

Радыёчастотная ідэнтыфікацыя выкарыстоўваецца ў БДУ з 2003 года ва ўнутрыўніверсітэцкіх інфармацыйных сістэмах, для арганізацыі прапускной сістэмы і размежавання доступу ў памяшканні. Тады ў БДУ быў укаранёны першы ў Беларусі інтэлектуальны студэнцкі білет на аснове высокіх тэхналогій.

Распрацоўка інтэлектуальнага пасведчання супрацоўніка БДУ — чарговы пілотны праект вядучай ВНУ краіны ў галіне ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі фізічных асоб. Інтэлектуальнае пасведчанне супрацоўніка БДУ распрацоўвалася на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, што дазволіла рэалізаваць праект у кароткія тэрміны і не запатрабавала фінансавых выдаткаў з боку дзяржавы. Гэта адзін з першых прыкладаў эфектыўнага выкарыстання дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы высокіх тэхналогій.

Доследны ўзор пасведчання быў адзначаны дыпломам на міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІВО-2014».

Першыя 100 пасведчанняў супрацоўнікі БДУ атрымаюць ужо ў гэтым месяцы. А ў новым навучальным годзе плануецца пачаць масавае выкарыстанне новых дакументаў, якія з'яўляюцца носьбітамі электроннага лічбавага подпісу, што паскорыць працэс зацвярджэння вучэбнай дакументацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.