Вы тут

Жыццё такое ўразлівае...


Добрыя справы застаюцца назаўсёды.

Ужо па традыцыі днямі ў Мінску адбыўся адзін з найбуйнейшых дабрачынных канцэртаў «Дотык да жыцця». Яго ідэйным натхняльнікам і галоўным арганізатарам з'яўляецца дабрачынны аднайменны фонд. Сёлета канцэрт-марафон прайшоў пад дэвізам «Зоркі» Беларусі — дзецям!» з удзелам вядомых артыстаў: UZARІ&Maіmuna, Іскуі Абалян, Аляксея Хлястова, Тэа, Настассі Ціхановіч, Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, гурта J:MORS і многіх іншых.

Асноўнай мэтай правядзення гэтага дабрачыннага мерапрыемства з'яўляецца аказанне матэрыяльнай дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, інвалідам і іх сем'ям, што засталіся без апекі бацькоў, а таксама актыўнае прыцягненне грамадзян нашай краіны да справы дабрачыннага і валанцёрскага руху. Канцэрт накіраваны на тое, каб звярнуць увагу грамадства на праблему хворых дзяцей і паспрыяць прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва ў Беларусі.

Дабрачынны канцэрт «Дотык да жыцця» праходзіць кожны год пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў культуры, адукацыі і аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» і ГА «Беларускі саюз жанчын».

Ларыса Івашкевіч, старшыня мясцовага дабрачыннага фонду «Дотык да жыцця» адзначыла:

— Чалавечае жыццё вельмі ўразлівае: ты можаш пабудаваць вельмі добрую лодку, але навальніца яе патопіць. Ты можаш клапаціцца аб пасевах, а іх пагубіць хвароба і шкоднікі. І толькі добрыя справы, толькі любоў і спагада, якія мы аддаём іншым, застаюцца з намі назаўсёды. Кантактаванне з дзецьмі, асабліва з тымі, у каго ёсць праблемы са здароўем, дае нам магчымасць вярнуцца да чысціні, шчырасці, да непасрэднасці, успомніць сябе самога. Мы верым у тое, што пачаты намі дабрачынны марафон «Дотык да жыцця» аб'яднае неабыякавых людзей, якія імкнуцца дапамагчы дзецям у іх нялёгкім змаганні за жыццё!

Варта пра гэта не забываць і імкнуцца дапамагаць хаця б тым, хто побач з вамі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.