Вы тут

Для сэканд-рэчаў — дадатковая апрацоўка


У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2015 года №393 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» унесены змяненні ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання.

Так, з 1 ліпеня адзенне і абутак, якія былі ў карыстанні, перад продажам падлягаюць у абавязковым парадку мыццю ці хімічнай чыстцы (у залежнасці ад віду вырабаў) у аб'ектах, што аказваюць такія паслугі. Хімічная чыстка, мыццё і прасаванне, рамонт і рэстаўрацыя іншых тавараў, якія былі ў карыстанні, гардзіна-цюлевыя вырабы, сталовая бялізна, напольныя пакрыцці, дывановыя вырабы, галаўныя ўборы, гандлёвыя і турыстычныя палаткі, тэнты, шатры і інш. — праводзяцца па неабходнасці.

У Міністэрстве гандлю нагадалі, што, у адпаведнасці з Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, рэчы, якія былі ў карыстанні, могуць прадавацца ў спецыялізаваных крамах, павільёнах ці спецыялізаваных секцыях крамаў па гандлі нехарчовымі таварамі. Да такіх рэчаў адносяцца як камісійныя тавары, так і адзенне і абутак сэканд-хэнд.

Увядзенне дадатковай апрацоўкі рэчаў, якія былі ў карыстанні, шляхам мыцця ці хімічнай чысткі будзе садзейнічаць абароне правоў спажыўцоў пры рэалізацыі ім дадзенага віду тавараў — дазволіць прыбраць непрыемныя пахі, выдаліць забруджванне, што не атрымалася зрабіць у працэсе санітарна-гігіенічнай і проціэпідэмічнай апрацоўкі, палепшыць увогуле таварны від вырабаў. Прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі хімічнай чысткі і паслугі пральняў, зараз маюць сучаснае абсталяванне і матэрыялы, што дазваляюць на высокім узроўні праводзіць дадатковую апрацоўку рэчаў, якія былі ў карыстанні.

 

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.