Вы тут

Кантрабанда ў пластыкавых бутэльках


У тайніках мікрааўтобуса грамадзянін спрабаваў незаконна вывесці 73 літры дызельнага паліва. Але ў пункце пропуску «Махро» на беларуска-ўкраінскім участку граніцы яго спынілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, кіроўца транспартнага сродку 39-гадовы грамадзянін Украіны пры выездзе з нашай краіны прыхаваў у канструктыўных нішах пад сядзеннямі і ў запасным коле пад днішчам мікрааўтобуса 73 пластыкавыя бутэлькі з палівам Лёс затрыманага мікрааўтобуса («Мерседэс-Бенц» 2009 года выпуску коштам звыш 250 мільёнаў рублёў) і схаванага ад мытнага кантролю паліва вызначыць суд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.