Вы тут

Кантрафактны смак «Камунаркі»


Супрацоўнікі службы БЭЗ сталіцы пры садзейнічанні Інтэрпола МУС Беларусі разам з украінскімі калегамі спынілі дзейнасць падпольнага цэха па вытворчасці кантрафактнай прадукцыі гандлёвай маркі «Камунарка».

Аператыўная інфармацыя, што на тэрыторыі Украіны дзейнічае падпольная арганізацыя, якая незаконна выпускае прадукцыю пад брэндавай маркай вядомага беларускага прадпрыемства, паступіла праваахоўнікам яшчэ летась. Пра гэта паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмеццева. Падчас правядзення сумесных з украінскім бокам праверачных мерапрыемстваў на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці быў выяўлены завод з двух цэхаў па вытворчасці кантрафактнай прадукцыі. Падчас вобыскаў у вытворчых і складскіх памяшканнях праваахоўнікі канфіскавалі прадукцыю, сыравіну і абсталяванне на агульную суму больш за 2 мільёны грыўняў (амаль 1,5 мільярда беларускіх рублёў). Апроч таго, у офісных памяшканнях былі канфіскаваны «шэрыя» бухгалтарскія дакументы, падробленыя пячаткі і штампы, этыкеткі са знакамі для тавараў і паслуг «Камунарка».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.