Вы тут

Тэрміналы атрымаюць адтэрміноўку?


Міністэрства гандлю звярнулася ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з ініцыятывай падаўжэння тэрміну абавязковай устаноўкі плацежных тэрміналаў у Мінску і гарадах абласнога падпарадкавання да 1 студзеня 2016 года.

У сувязі з тым, што ўказам Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2015 года №143 да 1 студзеня наступнага года падоўжаны тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў, увезеных індывідуальнымі прадпрымальнікамі — плацельшчыкамі адзінага падатку — на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі дзяржаў — членаў Мытнага саюза без суправаджальных дакументаў да 1 ліпеня, Міністэрства гандлю лічыць магчымым падтрымаць суб'екты малога бізнесу ў частцы падаўжэння тэрміну абавязковай устаноўкі плацежных тэрміналаў. Гэтую ініцыятыву падтрымаў Нацыянальны банк.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.