Вы тут

У Гродне з'явілася «сацыяльнае таксі»


Першай пасажыркай аўтамабіля, аснашчанага пад'ёмным прыстасаваннем для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў, стала Кацярына Зорка — яна накіравалася ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Права скарыстацца сацыяльным таксі на бясплатнай аснове маюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды-калясачнікі і шэраг іншых катэгорый людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Гэтая паслуга прапануецца для паездак у межах горада ва ўстановы аховы здароўя і адукацыі, аздараўленчыя і рэабілітацыйныя комплексы, у органы ўлады, жыллёва-камунальныя службы, на вакзалы і іншыя сацыяльныя аб'екты. Гарвыканкам будзе кампенсаваць аўтобуснаму парку адпаведныя расходы.

Каб заказаць сацыяльнае таксі, трэба не пазней, чым за двое сутак да ажыццяўлення паездкі, звярнуцца з заяўкай у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: жыхарам Ленінскага раёна г. Гродна — па тэл. 741-232, жыхарам Кастрычніцкага раёна г. Гродна — па тэл. 681-671.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?