Вы тут

АПЕК захавала квоты на здабычу нафты


 

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) прыняла рашэнне захаваць квоту на здабычу нафты на ранейшым узроўні — 30 мільёнаў барэляў за суткі. Пра гэта абвясціў міністр нафты і мінеральных рэсурсаў Саудаўскай Аравіі Алі аль-Наімі. Ён таксама адзначыў, што наступная сустрэча нафтавага картэля адбудзецца 4 снежня. Міністр дадаў, што ён задаволены рашэннем. Нафтавыя каціроўкі ў апошнія дні вагаліся на фоне чакання рашэння АПЕК. Пасля прыняцця рашэння барэль Brent стаў каштаваць 62,52 долара. У пачатку тыдня, 1 чэрвеня, за яго давалі 64,88 даляра. Нафтавы кошык АПЕК каштуе 59,67 долара за барэль. Раней, 5 чэрвеня, міністр нафты Ірана Біжан Намдар Зангане сказаў, што большасць удзельнікаў АПЕК лічаць цану на паліва ў 75 даляраў за барэль справядлівай і аптымальнай для рынку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».