Вы тут

Большасць беларусаў глядзіць у будучыню з аптымізмам


Да такой высновы прыйшлі сацыёлагі па выніках маштабнага даследавання «Беларусь 2030», якое завяршылася ў канцы мінулага года. Пра гэта расказаў Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА. Навуковец расказаў, што рэспандэнтам задавалася пытанне, з якой асноўнай праблемай можа сутыкнуцца краіна праз 10-15 гадоў. «Аказалася, што, на думку рэспандэнтаў, самая вялікая праблема, якая будзе чакаць нашу краіну ў будучыні, — дэмаграфічная», — сказаў ён.
Як адзначыў Ігар Катляроў, існуе думка, што сацыялогія займаецца толькі прыкладнымі даследаваннямі, аднак гэта не зусім дакладна. «Інстытут сацыялогіі займаецца таксама тэарэтычнымі аспектамі. Магу звярнуць увагу толькі на некалькі момантаў. Напрыклад, доўгі час у краіне гавораць пра неабходнасць пераходу ад мажарытарнай выбарчай сістэмы да прапарцыянальнай. Мы ўважліва вывучылі гэтае пытанне і прыйшлі да высновы, што гэта не зусім мэтазгодна для Беларусі, прычым і з пункту гледжання вучоных, і з пункту гледжання нашых рэспандэнтаў», — сказаў ён, спасылаючыся на вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных у сярэдзіне 2014 года.
Пры гэтым дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН растлумачыў: у гэтым выпадку асноўнымі элементамі з'яўляюцца палітычныя партыі, якіх у Беларусі 15, аднак іх рэйтынгі вельмі невысокія. «Сёння толькі 4,5% насельніцтва краіны лічаць, што неабходна пераходзіць менавіта да прапарцыянальнай сістэмы — праводзіць выбары па партыйных спісах», — заўважыў ён.
Па выніках апытанняў, па словах Ігара Катлярова, было падрыхтавана некалькі аналітычных запісак, і ў выніку нават тыя апазіцыйныя структуры, якія прасоўвалі ідэю пераходу ад мажарытарнай выбарчай сістэмы да прапарцыянальнай, пагадзіліся з сацыёлагамі.
Гаворачы пра найбольш актуальныя пытанні, якія хвалююць сучаснае грамадства, Ігар Катляроў закрануў тэму аднаполых шлюбаў. Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН нагадаў, што не так даўно Ірландыя на ўсеагульным рэферэндуме значнай большасцю прагаласавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў. «У Беларусі толькі 2,2% насельніцтва падтрымліваюць аднаполыя шлюбы, значыць, сёння ў нас галоўнае — традыцыйная, нармальная сям'я, якая дасць магчымасць развівацца», — заўважыў сацыёлаг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».