Вы тут

Адрасы дабрачыннасці


Фотаздымак падлеткаў каля акон з кратамі не сведчыць пра тое, што іх лёс складваецца добра. Нават калі гэтыя краты выкаваныя па-мастацку, як у прыёмніку-размеркавальніку для няпоўнагадовых УУС Мінаблвыканкама. Але ёсць на фотаздымку і добры знак надзеі: падлеткі, якія часова знаходзяцца ў гэтых сценах, не засталіся сам-насам са сваімі зусім не дзіцячымі жыццёвымі праблемамі.

6-24

Фотаздымак зроблены днямі ў час, калі да насельнікаў размеркавальніка прыехалі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Міністэрства ўнутраных спраў. Размова дарослых гасцей з юнымі насельнікамі гэтай строгай установы атрымалася ўзаемна шчырай. Пра ўсё, што было з падлеткамі раней, дарослыя далікатна не дапытваліся (каму трэба — той ужо ведае), а вось як жыць далей — абмяркоўвалі ажыўлена. Пратадыякан Яраслаў Блізнюк прывёў прыклады, як аднагодкі суразмоўцаў займаюцца ў праваслаўнай нядзельнай школе, якой ён кіруе, захоплена ўдзельнічаюць у выступленнях аматарскага тэатра, ладзяць цікавыя экскурсіі. Старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі МУС Святлана Хурс расказала, як яе калегі збіралі для падлеткаў падарункі — спагадліва дзяліліся хатнім дзіцячым адзеннем, прыносілі сшыткі, каляровыя алоўкі, кнігі. Адна супрацоўніца нават вырашыла перадаць у размеркавальнік неблагую швейную машынку. Маўляў, трапляюць жа ў тыя сцены часам і дзяўчынкі — няхай сабе практыкуюцца.

Асобна трэба дадаць, што Дэпартамент выканання пакаранняў таксама прыняў удзел у гэтай дабрачыннай акцыі — выдаткаваў грошы, за якія для падлеткаў у размеркавальніку набылі рэчы першай неабходнасці.

Яўген Пясецкі.

(фота аўтара)

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.