Вы тут

Камфортна і без ападкаў


6-41

Камфортнае надвор'е без ападкаў чакаецца ў Беларусі на выхадных, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

У суботу будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, днём плюс 20-26, па паўднёвым захадзе да 28 градусаў.

«Гарачай будзе нядзеля, 7 чэрвеня, калі з паўднёва-заходнімі вятрамі да нас пачне паступаць цёплае паветра з Балканскага паўвострава, ночы стануць цяплейшыя — тэмпература паветра складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль. Днём паветра прагрэецца да плюс 24-31 градуса», — падкрэсліла Святлана Рыбакова.

У пачатку наступнага тыдня пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, і на большай частцы тэрыторыі Беларусі зноў стане крыху халадней. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём — 16-23 градусы цяпла. І толькі па паўднёвым усходзе будзе па-летняму цёпла — уначы плюс 15-17, днём максімальная тэмпература складзе 24-30 градусаў цяпла.

Галоўны сіноптык Гідрамета таксама паведаміла, што тэмпература вады ў рэках і вадаёмах Беларусі складае 19-23 градусы вышэй за нуль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».