Вы тут

«Урэзалі» час продажу алкаголю


У Мінску з 15 чэрвеня продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва будзе весціся толькі з 9 да 22 гадзін, пра што паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Такія рашэнні прыняты адміністрацыямі раёнаў з улікам інфармацыі ад ГУУС Мінгарвыканкама, што найбольш негатыўнае ўздзеянне на крымінагенную абстаноўку ў горадзе аказвае рэалізацыя напояў з утрыманнем этылавага спірту ў гандлёвай сетцы сталіцы ў начны час сутак. Гэтае абмежаванне не закране прадпрыемствы сферы грамадскага харчавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.