Вы тут

Алесь Камоцкі збірае сяброў


Гэта ўжо і традыцыя, і добрая нагода сустрэцца ў адным з самых прыемных мінскіх месцаў — у Купалаўскім музеі. Менавіта тут 9 чэрвеня, у дзень свайго нараджэння, Алесь Камоцкі ладзіць свята для адданых прыхільнікаў беларускай паэзі і песні.

Як жартуе сам выканаўца, яго выступленне перад сябрамі адбудзецца пры любым надвор'і. Але вопыт мінулых гадоў падказвае, што сонца ў гэты дзень традыцыйна ўсміхаецца, краскі квітнеюць, як гэта і належыць быць на пачатку лета.

У выступленні спадара Камоцкага 9 чэрвеня возьмуць удзел два выдатныя гітарысты — Алег Змушка (з якім, па словах Алеся, ён працуе на сцэне ўжо паўжыцця) і Юры Сілавец. Канцэртная праграма складаецца з песень розных гадоў. Прыемна тое, што выканаўца даволі часта саступае настойлівым просьбам і выконвае заказы ўдзячнай публікі на біс.

Уваход на гэтую імпрэзу вольны. Але сябры раяць прыходзіць на выступленне Алеся раней вызначанага часу (19 гадзін). Бо вопыт ранейшых канцэртаў паказвае: вольных месцаў у зале, калі выступае сапраўдны артыст і паэт, не бывае.

Ларыса РАКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.