Вы тут

«Зялёнае» свята ў Лошыцкім парку


Як школьнікі адзначылі Сусветны дзень аховы наваколля.

Для эколагаў 5 чэрвеня даўно стала прафесійным святам. Але калі дарослыя ў гэты дзень падводзяць вынікі сваёй дзейнасці, то чым займаюцца дзеці? Напэўна, праз гульні знаёмяцца з прыродазнаўчымі навукамі і пазнаюць свет, у чым давялося пераканацца падчас гарадскога дзіцячага экалагічнага свята «Зямлі маёй аблічча жывое». Мерапрыемства было арганізавана Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы наваколля і Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

IMG_0019 IMG_0043 IMG_0072IMG_0398

 

IMG_0106 IMG_0117 IMG_0154 IMG_0163 IMG_0228 IMG_0340 IMG_0354

 

IMG_0793 IMG_0789 IMG_0672 IMG_0637 IMG_0633

[caption id="attachment_86567" align="alignnone" width="630"]IMG_0524 Жывёльная тэматыка ў трэндзе.[/caption]

[caption id="attachment_86565" align="alignnone" width="630"]IMG_0394 З асновамі электрычнасці дзяцей знаёміў супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Павел Гарбуноў.[/caption]

 

Галоўным «спаборніцтвам» стаў конкурс-квэст «Зялёны лабірынт», у якім удзельнічалі 10 камандаў з усяго Мінска. Ці кожны дарослы зможа адрозніць спеў вялікай сініцы ад голасу берасцянкі? А як доўга «жыве» пластык, выкінуты на палігон альбо пакінуты ў лесе?

На свяце кожнаму знайшоўся занятак па інтарэсах. Аматары кіно «пасяліліся» каля ўтульнага намёта грамадскай кампаніі «Багна». Стужка «Чалавек лесу» распавядала маленькім гледачам пра індыйскага эколага, які на працягу дзесяцігоддзяў высаджваў дрэвы на беразе ракі, ад чаго бясплодная зямля ператварылася ў лес. А «Подых балот» — гэта беларускі фільм, які адлюстраваў жыццё людзей на балотах і нялёгкі лёс асушаных тарфянікаў.

[caption id="attachment_86566" align="alignnone" width="630"]На «Зялёным канцэрце» не абышлося без страуса. На «Зялёным канцэрце» не абышлося без страуса.[/caption]

 

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» зрабіла стаўку на «Птушку года». Супрацоўнік «АПБ» Карына Салавей выбірала найлепшы партрэт вушастай савы: асфальт стаў пярэстым ад драпежніц, намаляваных каляровай крэйдай. Не абышлося і без карысных гаджэтаў. Над гульнёй для планшэтаў «Экакідс» ад грамадскага аб'яднання «Экапартнёрства» дзеці «завісалі» надоўга: яны мусілі на хуткасць адсартаваць адходы па кантэйнерах, адключыць лішняе святло ў пакоі і наліць чыстай вады ў акварыум. У фургончыку-музеі Цэнтра экалагічных рашэнняў можна было даведацца ўсё пра энергазберажэнне дома і ў школе. «Мінскае веласіпеднае таварыства» забяспечыла катанне на веласіпедах — маршруты былі простыя, але пакручастыя.

Выдавецкі дом «Звязда» таксама далучыўся да свята. Рэдакцыя часопіса «Родная прырода» прадставіла прыродазнаўчы дадатак для школьнікаў «Юны натураліст».
[caption id="attachment_86561" align="alignnone" width="630"]Мікалай Турко разам з унукамі Уладзем і Міланай праглядаюць дадатак «Роднай прыроды» — часопіс у часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны натураліст». Мікалай Турко разам з унукамі Уладзем і Міланай праглядаюць дадатак «Роднай прыроды» — часопіс у часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны натураліст».[/caption]

Кацярына РАДЗЮК

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.