Вы тут

Веласіпеды — «хіт» крадзяжоў летам


Мінулагодні чэрвень у сталіцы стаў самы «ўраджайным» месяцам для веласіпедных злодзеяў. У сярэднім у горадзе штодня скрадвалі каля шасці двухколавых транспартных сродкаў. Першыя дні сёлетняга чэрвеня паказалі, што негатыўная тэндэнцыя захоўваецца. 1-га чысла было зафіксавана сем такіх крадзяжоў, 2-га — тры.

Колькасць крадзяжоў веласіпедаў у сталіцы расце, відаць, у такой жа прагрэсіі, як і колькасць велаўладальнікаў, што адзначаюць у прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. Прычым пікам здзяйснення гэтага віду злачынстваў становяцца менавіта летнія месяцы. Летась у чэрвені, згодна са статыстыкай, быў пастаўлены «рэкорд» такіх крадзяжоў — 170 веласіпедаў.

Як адзначаюць праваахоўнікі, з улікам росту папулярнасці ў мінчан гэтага віду транспарту нават стала заўважнай... перакваліфікацыя на такі «промысел» некаторых аўтамабільных злодзеяў. І прычына таму, як кажуць, на паверхні — веласіпед стаў даступным прадметам для замаху. У 80 працэнтах выпадкаў скрадзеныя двухколавыя машыны былі пакінуты без нагляду ў пад'ездах ці тамбурах шматкватэрных жылых дамоў. У гэтай сувязі нельга не сказаць пра бесклапотнасць саміх уладальнікаў веласіпедаў.

Праваахоўнікі нагадваюць, што свой транспартны сродак нельга пакідаць без нагляду нават на кароткі час. Паркуючы яго, трэба карыстацца запорнымі ўстройствамі, імкнуцца, каб веласіпед заставаўся пад увагай. Нядрэнна, каб непадалёку была камера відэаназірання.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.