Вы тут

Меркаванні ўдзельнікаў X Беларускага міжнароднага медыяфоруму


Даўрэн Дзіяраў, генеральны дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Казінфарм" (Казахстан):

-- Я ўдзельнічаю ў форуме не першы раз. І кожны год у сустрэчах з калегамі, з сябрамі з розных краін заўжды знаходжу штосьці новае. У наша стагоддзе, калі амаль штодзённа імкліва мяняецца інфармацыйны парадак, міжнародны стан у свеце, медыяфорум дазваляе зверыць нашы агульныя падыходы. Тут, дарэчы, ёсць і нашы блізкія калегі -- Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў нас з імі  падыходы адны і тыя ж. Напрыклад, мы сыходзімся ў бачанні Вялікай Перамогі. Вядома, што шмат хто зараз спрабуе яе пераасэнсаваць. Тут важна разам працаваць над тым, каб расказаць дзецям і дарослым праўду аб Вялікай Айчыннай вайне як яна ёсць і была. Хачу падкрэсліць, што ў Беларусь у гэтым плане прыемна ўражвае. Думаю, што тут у Мінску і ў нас у Астане будзе мір ды спакой і надалей.

Арам Ананян, дырэктар інфармацыйнага агенцтва “Арменпрэс” (Арменія):

-- Гэты форум вельмі важны для будучыні. Мы жывём у свеце, які змяняецца з невядомымі раней турбулентнасцю і хуткасцю. Тут важней за ўсё не забываць тыя старонкі гісторыі, якія мы перажывалі разам, якія павянчаны славутай Перамогай. І гэта не марная радасць. Мы павінны асэнсоўваць, што 70 год таму нашы народы разам перамаглі зло сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Гэтую антыгуманную, антычалавечую ідэалогію фашызму, накіраваную на прыгнёт, знішчэнне народаў і культур. Яна мела адзін градыент у сабе -- вынішчэнне. Таму, каб не паўтарыць тых страшных памылак мінуўшчыны, мы павінны не толькі памятаць пра Вялікую Айчынную вайну, але і ўспрымаць яе ўрок, перадаваць яго наступным пакаленням.

Раман Школін, cтаршыня Еўразійскага дыскусійнага клуба («Еўразійскі выбар»), член Экспертнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі:

— Вельмі цікавы склад удзельнікаў з пункту гледжання геаграфіі: 20 краін дэлегавалі сюды сваіх журналістаў і медыяэкспертаў. Сёлетні форум прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, і галоўная думка, якая гучыць з вуснаў нашых экспертаў, — заклік да таго, каб гістарычныя факты не былі скажоны, а памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё, набліжаючы Перамогу, была ўшанавана. Удзельнікі форуму таксама звяртаюць увагу на важнасць аб'ектыўнай падачы інфармацыі, што вельмі актуальна падчас нестабільнай геапалітычнай эпохі, у якую мы жывём. І Расія, і Беларусь зацікаўлены ў тым, каб мір, спакой і згода былі ў нашых і суседніх з намі краінах. Негатыўная экспансія, якая доўжыцца не першае дзесяцігоддзе і набліжаецца да нашых межаў, прымушае журналісцкую суполку кансалідавацца, забыцца на асабістыя амбіцыі. Думаю, што ў сітуацыі, у якой мы знаходзімся, нельга дзеля эпатажу, рэйтынгу і прыцягнення ўвагі скажаць інфармацыю, ахвяраваць праўдай.

Вераніка КАНЮТА, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,  Вераніка ПУСТАВІТ

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.