Вы тут

Куды ні пойдзеш — хараство сустрэнеш


[caption id="attachment_86798" align="alignnone" width="600"]Мы з «Сунічак». Мы з «Сунічак».[/caption]

Як вядома, пра Лепель згадвалі яшчэ ў першай палове ХV стагоддзя. Сёння ў горадзе можна ўбачыць скульптурны помнік аднаму з першых уладальнікаў гэтых прыгожых мясцін — дыпламату, дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557—1663), пры якім тут з'явіліся гандлёвыя рады, замак, царква, касцёл.

[caption id="attachment_86794" align="alignnone" width="600"]На старых сценах — фотапанарама старога горада. На старых сценах — фотапанарама старога горада[/caption]

 

[caption id="attachment_86792" align="alignnone" width="300"]«Нулявы кіламетр». «Нулявы кіламетр».[/caption]

Ёсць шмат думак наконт таго, чаму ў далёкі час гэта паселішча мясцовыя людзі сталі называць Лепель. Асабіста я ахвотна разумею той варыянт, дзе імя населенага пункта тлумачаць у сувязі са словам «лепшы», самы прыгожы ў гэтых краях.

Каб пераканацца ў дакладнасці такой версіі, запрашаю на невялікую экскурсію. Мы пройдзем па старых вулках і спынімся перад прыгожым будынкам пошты, узведзеным, як сведчыць шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці, у 1902 годзе. Мясцовыя паштавікі расказвалі мне, што ў свой час тут праводзілі рамонт і рэстаўрацыю, клапатліва пакрывалі ахоўнымі саставамі кожную старую цаглінку. З балкона пошты, упрыгожанага металічнымі каванымі карункамі, можна аглядаць зялёныя краявіды.

Недалёка адгэтуль, побач з велічным касцёлам, кожнаму экскурсанту варта спыніцца перад знакам «нулявы кіламетр» — сімвалічным месцам пачатка шляхоў да розных мясцін Беларусі і замежжа (замежныя гарады прыгадваюцца таму, што Лепель мае з імі сяброўскія сувязі). Паказальнік прапануе кірункі ў любы бок свету — кроч сабе, шукай прыгажосць!

[caption id="attachment_86796" align="alignnone" width="600"]епельскія вуліцы — расповед пра мінулае і сучаснае. Лепельскія вуліцы — расповед пра мінулае і сучаснае.[/caption]

 

Але я раю вам ісці прама да шматметровай рэпрадукцыі старажытнай карты горада Новы Лепель, якая была выяўлена тры гады таму доктарам гістарычных навук Валянцінам Голубевым у фондах бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. Цікавы план, на думку навукоўцаў, намаляваны трыста гадоў таму з яшчэ больш ранняга арыгінала. «Апранутая» ў прыгожую каваную раму карта пачынае доўгі рад вялікіх рэпрадукцый старых фотаздымкаў горада. Таксама аздобленыя майстрамі-кавалямі, лепельскія фотапейзажы складаюцца ў дзіўную панараму да якой далучана велічная постаць Льва Сапегі. За спінай падканцлера распасціраецца возера — адно з найпрыгажэйшых у Беларусі, а перад яго вачыма — горад, які праз многія стагоддзі годна нясе сваё імя.

Кавалі, ткачы, ганчары здаўна праслаўлялі гэтыя мясціны сваім майстэрствам. Іх традыцыі беражліва захоўваюць і сёння, перадаюць ад пакалення да пакалення. У свой час Лепель стаў першым горадам Беларусі — членам Еўрапейскай асацыяцыі фальклорных груп. Узгадайце пра гэта, калі ўбачыце на лепельскіх вуліцах аб'явы пра выступленні мясцовага заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву Рэспублікі Беларусь «Сунічкі». Цудоўна танцуе і спявае дзятва, якая пераняла выканальніцкае майстэрства ад дзядуляў і бабуль. У гэтыя дні «Сунічкі» актыўна рэпетуюць — рыхтуюцца да летняга міжнароднага фестывалю ў Румыніі.

Хіба ж гэта не пацвярджае, што Лепель і яго жыхары роднасныя да ўсяго найлепшага і найпрыгажэйшага!

Яўген Пясецкі.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.