Вы тут

Раённыя брэнды — сваімі рукамі


9-6 9-5

Каля 80 удзельнікаў сабрала першае мерапрыемства праекта «Рэгіянальныя сувеніры» ў Маладзечне, якое арганізавала грамадскае аб'яднанне інвалідаў «Асаблівы свет». Навучэнцы музычнага каледжа імя Агінскага і спецыялізаванай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку, пачаткоўцы-рамеснікі і іншыя госці з розных рэгіёнаў Беларусі разам вучыліся розным мастацкім тэхнікам.

Педагог-мастак Наталля Тараскіна расказвала пра тое, як аўтарскі сувенір зрабіць прадметам мастацтва. Кераміст Іван Дашкоў вучыў ляпіць цацкі-свістулькі — акарыны. «Каляровыя таямніцы» гліны адкрывала кераміст-педагог Святлана Леньшына.

Прайшоў таксама творчы пленэр «Усе мы мастакі» — пешкі прагуляліся па горадзе, замалёўваючы архітэктуру. Паралельна карыснымі ведамі з прысутнымі дзяліліся мастак-архітэктар Галіна Левіна і гісторык архітэктуры Антон Астаповіч.

Напрыканцы праграмы ўдзельнікі прадумвалі магчымыя формы сувеніраў для Маладзечна і раёна. Абмяркоўвалася, што можа быць раённым брэндам. Сярод агучаных ідэй былі, напрыклад, такія: матывы з жыцця і творчасці вялікага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага (250-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета) або «Моладзец» з легенды — княскі дружыннік далітоўскай эпохі, у гонар якога, магчыма, названа Маладзечна.

Вынікі праекта будуць падведзены да сакавіка 2016 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.