Вы тут

Дожджык не перашкодзіць


Сіноптыкі папярэджваюць аб пагрозе лясных пажараў

У сераду і чацвер Беларусь застанецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

Чакаецца ўмерана цёплае надвор'е, пераважна без ападкаў. Уначы на сераду ад 5 цяпла па поўначы да плюс 13 градусаў па поўдні краіны, удзень прагназуецца 16-22 цяпла, а па поўдні — да плюс 24 градусаў. Уначы на чацвер будзе толькі 3-10 цяпла, удзень  — ад плюс 19 градусаў па паўночным усходзе да 27  цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў сувязі з сухім надвор'ем у краіне рэзка ўзрастае пагроза лясных пажараў. Не забывайцеся пра гэта і будзьце асцярожныя з агнём!

І гэта яшчэ не ўсё. Спецыялісты гідраметцэнтра паведамляюць, што паўтара тыдня на тэрыторыі Беларусі ўтрымаецца сухое надвор'е, што пагаршае аграметэаралагічныя ўмовы для вырастання сельскагаспадарчых культур. Найбольш складанае аграметэаралагічнае становішча захоўваецца ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны. У большасці раёнаў Гомельскай вобласці і на паўночным усходзе Магілёўшчыны недабор ападкаў з пачатку вегетацыйнага перыяду дасягае 40-50%. Цяпер амаль паўсюдна верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ў слаба вільготным стане, а на асобных участках у Мінскай і ў Гомельскай абласцях верхні пласт высушаны цалкам. Таму агароднінным культурам патрабуецца дадатковы паліў. Пры гэтым, умовы надвор'я спрыяльныя для нарыхтоўкі кармоў, правядзення сенанарыхтоўчых работ.

Захаванне дэфіцыту ападкаў да сярэдзіны чэрвеня прывядзе да далейшага пашырэння плошчаў з недастатковым увільгатненнем. Спецыялісты прагназуюць, што аграметэаралагічнае становішча, асабліва ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, будзе пагаршацца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.