Вы тут

Адчуць ментальнае поле


Медыяфорум — гэта магчымасць пачуць адзін аднаго.

208347-08

А таксама магчымасць падысці падчас перапынку ў панэльных дыскусіях да вядомых журналістаў
і задаць ім некалькі пытанняў.

Пра тое, што магчымасць прыехаць у Беларусь ніколі не прапускае, расказаў «Звяздзе» Леанід МЛЕЧЫН, міжнародны аглядальнік, вядучы тэлепраграмы «Дакументальнае кіно Леаніда Млечына» на тэлеканалае «ТВ Цэнтр»:

— Таму што ў мяне вельмі эмацыйныя адносіны да беларускай зямлі, у мяне тут сябры, мне тут падабаецца, проста прыемна тут быць. Эмацыйнасць абумоўленая тым, што мае карані і карані маёй жонкі з Беларусі, нашы сваякі загінулі, абараняючы Беларусь. Мы вельмі шмат тут ездзілі, шмат здымалі, нам тут заўсёды дапамагалі, праз усё гэта ў мяне склаліся асабістыя адносіны. Задавальненне прайсціся па вуліцах любога беларускага горада або вёскі непараўнальнае ні з чым. Знешне беларуса ад рускага не адрозніш, але бытавая культура, традыцыі іншыя.

Што тычыцца форуму, то ў роднай Маскве не магу ўбачыць практычна нікога, з кім сустракаюся тут. Жыццё наша ў горадзе стала такім, што нікога не бачыш. Тут змог пачуць адразу вялізную колькасць сваіх калег. Гэта мае значэнне не толькі ў чалавечым плане, але і ў прафесійным, бо дапамагае лепш зразумець, што адбываецца, хто і як робіць сваю справу. Як выказаўся адзін з удзельнікаў форуму: ёсць магчымасць адчуць ментальнае поле. Гэта выключна карысна, і я вельмі ўдзячны за запрашэнне.

— І якое яно, ментальнае поле Беларускага міжнароднага медыяфоруму?

— Вельмі цаню спакой і добразычлівасць, разважлівасць, адсутнасць вытрашчаных вачэй, пены ля роту...

— Год таму ў адным з інтэрв'ю вы назвалі крымскія падзеі гістарычным поспехам. Вашы адносіны да іх не змяніліся?

— Справа не ў маіх адносінах. Для расійскага грамадства гэта, вядома, стала свайго кшталту натхненнем. Бо апошнія дзесяцігоддзі ўспрымаліся як гістарычная няўдача: будавалі камунізм — не выйшла, будавалі адзіную дзяржаву — марна, сталі будаваць рынкавую эканоміку і дэмакратыю — не тое. Крытычнае самаасэнсаванне, да якога грамадства прыступіла, для многіх — цяжкае выпрабаванне. І раптам усё перамянілася. Усё пайшло па-іншаму. І гэта было ўспрынята як шчасце. Думаю, за год нічога не памянялася.

— Нягледзячы на санкцыі, ізаляцыю і абвінавачванні Расіі ў агрэсіі?

— Такая крытыка не прынята грамадствам і лічыцца несправядлівай. Усе акцыі супраць пазіцыі Расіі ўспрымаюцца як пацвярджэнне праваты апошняй. Так што, калі вы пытаецеся, ці ёсць у расійскім грамадстве шкадаванне ад таго, што зроблена, то яго няма.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.