Вы тут

Студатрады заступаюць на вахту


9-36

Штабам працоўных спраў БРСМ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана пятнаццаць студэнцкіх атрадаў. Сёлета сфарміраваны тры сервісныя і па шэсць педагагічных і сельскагаспадарчых атрадаў.

Чатыры змены трэба будзе адпрацаваць студэнтам у якасці выхавальнікаў-педагогаў у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зубраня» ААТ «МАЗ». Сіла сельскагаспадарчых атрадаў традыцыйна будзе скіравана на аказанне дапамогі вучэбна-доследнаму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Шчомысліца» БДУ.

Паслугамі сэрвісных атрадаў скарыстаюцца ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна» БДУ, а таксама ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Апроч таго, адзін сэрвісны атрад будзе прыцягнуты для работы ў БДУ падчас прыёмнай кампаніі. Як паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта, зараз таксама прапрацоўваецца пытанне па стварэнні будаўнічага атрада з ліку студэнтаў навучальнай установы з мэтай прыцягнення іх на будаўнічыя пляцоўкі Мінска.

Прафіцыт бюджэту — 5,4 трлн рублёў

Учора адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па бюджэце і фінансах, на якім абмяркоўваўся праект закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2014 год».

«Мінулы год быў няпростым. Калі казаць пра выкананне даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту, то трэба адзначыць, што гэты паказчык набліжаны да плана — 128,2 трлн рублёў, — сказала старшыня камісіі Людміла Дабрыніна. — Гэта значыць, што да фарміравання даходнай часткі мы падышлі ўзважана. Хаця ў структуры ёсць змены. Адносна расходнай часткі былі прыняты меры па аптымізацыі выдаткаў, якія склалі ў выніку 122,8 трлн рублёў. А значыць, прафіцыт бюджэту склаў 5,4 трлн».

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары «Звязды».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.