Вы тут

Нараджаем па правілах


9-38

Пазітыўны вопыт Беларусі ў галіне зніжэння ўзроўню мацярынскай смяротнасці быў прадстаўлены ў Сафіі на рэгіянальнай канферэнцыі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва «Прасоўванне здароўя і правоў чалавека, змяншэнне няроўнасці». У нашай краіне гэты паказчык з'яўляецца самым нізкім сярод 17-ці краін еўрапейскага рэгіёна ЮНФПА і 53-х краін еўрапейскага рэгіёна Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алены БОГДАН паведаміла падчас канферэнцыі, што за 15 гадоў удалося матываваць цяжарных на своечасовы зварот для пастаноўкі на ўлік, назіранне і выкананне рэкамендацый урача; была створана сістэма дыспансерызацыі і падрыхтоўкі да цяжарнасці, назіранне цяжарнай жанчыны; правядзенне родаў ажыццяўляецца ў прысутнасці акушэра-гінеколага, акушэркі, неанатолага або педыятра, пры неабходнасці запрашаецца анестэзіёлаг-рэаніматолаг.

Дзяржаўныя выплаты за пастаноўку да 12 тыдняў цяжарнасці спрыялі таму, што 98 працэнтаў цяжарных трапляюць пад назіранне акушэра-гінеколага своечасова. На амбулаторным этапе цяжарных назірае выключна гэты спецыяліст.

Зніжэнню смяротнасці ад экстрагенітальнай паталогіі спрыяла вялікая колькасць — не менш за 15 — наведванняў урача акушэра-гінеколага з правядзеннем неабходных (у тым ліку ўльтрагукавога) даследаванняў, агляд урача-тэрапеўта (не менш за 2 разы), урачоў-спецыялістаў.

Роды на даму, а не ў стацыянары, складаюць у нас 0,16 працэнта ад агульнай колькасці, пры гэтым палова з іх прымаецца спецыялістамі хуткай меддапамогі, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі па вядзенні родаў. Такім чынам, без кваліфікаванай дапамогі і догляду адбываецца наогул 0,08 працэнта родаў. Колькасць заўчасных родаў, акушэрскіх крывацёкаў і гістэрэктамій зніжаецца. Усе складаныя выпадкі, якія мелі вялікую рызыку неспрыяльнага зыходу, аналізуюцца.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.