Вы тут

Інспектары дасталі зброю...


Работнікам Баранавіцкай міжрайінспекцыі стала вядома, што ў лясным масіве паблізу вёскі Свяціца Ляхавіцкага раёна праводзіцца незаконнае паляванне. Калі дзяржінспектары прыбылі на месца, там разгарнулася сапраўдная дэтэктыўная гісторыя з пагоняй, стрэлам і затрыманнем.

— З лесу выйшлі тры ўзброеныя паляўнічыя. Пры затрыманні яны спрабавалі ўцячы. Начальнік інспекцыі кінуўся за адным з мужчын, які бег са стрэльбай у руках (потым высветлілася, што зараджанай) і ўвесь час азіраўся. Начальнік дастаў пісталет і папярэдзіў, што можа выкарыстаць зброю. Пры гэтым ён, пазнаўшы ўцекача ў твар, назваў яго па прозвішчы, — расказала падрабязнасці здарэння карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — У гэты самы час інспектар, пераследуючы другога ўцекача, зрабіў папераджальны стрэл у паветра з аўтамата. Але гэта толькі дадало апошняму дадатковага паскарэння — яму ўдалося збегчы. Затрыманы начальнікам інспекцыі быў жыхар Ляхавіч. У яго канфіскавалі стрэльбу і 13 патронаў. Асобу другога ўцекача ўстанавілі ў міліцыі па фота: інспектар, які яго пераследаваў, заўважыў, што той меў пры сабе шматзарадную зброю, уладальнікаў якой у раёне зусім няшмат. Асоба трэцяга ўцекача ўстанаўліваецца. Парушальнікам за непадпарадкаванне службовым асобам пагражае штраф да 9 мільёнаў рублёў. Апроч таго, кожны з іх адкажа і за ўдзел у незаконным промысле.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.