Вы тут

Паспрабаваў біцца


У Быхаўскім раёне нецвярозы браканьер кінуўся ў бойку... да інспектараў аховы жывёльнага і расліннага свету і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

— У парушальніка здалі нервы: мала таго, што зламаўся аўтамабіль, на якім ён з хаўруснікам перавозіў незаконны ўлоў, і давялося выклікаць буксір, дык яшчэ і праваахоўнікі з'явіліся, — распавяла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — На гэта жыхар Магілёва, які займаўся браканьерствам пры дапамозе сеткі ў пойме Дняпра, яўна не разлічваў. Пра незаконны промысел сведчылі знойдзеныя ў багажніку прылады лоўлі з рыбай. Парушальнікам давядзецца заплаціць за яе 27,5 мільёна рублёў кампенсацыі шкоды плюс буйны штраф. Нецвярозага браканьера атрымалася супакоіць толькі пры дапамозе наручнікаў. За бойку ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.