Вы тут

«Горкая» юшка выпускніка...


На возеры Апліса супрацоўнікі Браслаўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі чарговых браканьераў. Інфармацыя, што ў гэтым месцы ловяць сеткамі, перыядычна паступала дзяржінспектарам, аднак узяць парушальнікаў з доказам віны было не проста...

Прасядзеўшы ў засадзе ўсю ноч, нарэшце на світанні супрацоўнікі інспекцыі ўбачылі, як на вадзе з'явілася лодка. Пафарбаваная ў ярка-чырвоны колер, яна не магла застацца незаўважанай. Пакуль два парушальнікі — мужчына і юнак — выбіралі сетку, інспектары бліжэй падабраліся да месца, дзе лодка магла прыстаць да берага. Тут, як высветлілася, дзяжурыла жанчына, — маці маладога чалавека. Апошні аказаўся выпускніком мясцовай школы, а другі браканьер — жыхаром суседняй вёскі, сябрам сям'і.

Невялікай сеткі хапіла парушальнікам, каб вылавіць дзесяць буйных лінёў. Як расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч, кожная асобіна гэтага віду, здабытая незаконным спосабам, ацэньваецца ў 1 мільён 80 тысяч рублёў. А ў перыяд нераставай забароны — утрая даражэй. Цяпер браканьерам давядзецца пакрыць шкоду на 32,4 мільёна рублёў, а выпускніку замест уступнай кампаніі яшчэ і правесці лета ў судовых інстанцыях, бо ў дачыненні да браканьераў ужо заведзена крымінальная справа.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.