Вы тут

Якасць залежыць ад іх


Дзяржстандарт аб'явіў чарговы, дзясяты, конкурс «Найлепшы менеджар па якасці».

Конкурс праводзіцца для адпаведных спецыялістаў у намінацыях у залежнасці ад кірунку дзейнасці арганізацыі і колькасці працуючых у ёй: арганізацыі сферы вытворчасці да 500 чалавек; ад 500 да 1000 чалавек; ад 1000 да 5000 чалавек; звыш 5000 чалавек; а таксама арганізацыі сферы паслуг да 100 чалавек і больш за 100 чалавек.

Прымаць удзел у конкурсе могуць спецыялісты або кіраўнікі службаў сістэмы менеджменту якасці арганізацый усіх формаў уласнасці, якія дасягнулі значных вынікаў у галіне менеджменту якасці і займаюцца сістэмай менеджменту якасці ў гэтай арганізацыі не менш за тры гады. Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці ў арганізацыі, якую прадстаўляе ўдзельнік. Паўторны ўдзел у конкурсе дапускаецца не раней чым праз тры гады.

Арганізацыя, якая прадстаўляе свайго менеджара (ці менеджараў) па якасці для ўдзелу ў конкурсе, павінна падаць да 1 верасня 2015 года ў сакратарыят конкурснай камісіі заяўку і камплект устаноўленых дакументаў.

Спаборніцтва праводзіцца з мэтамі: садзейнічання павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і паслуг на ўнутраным і знешнім рынках; павышэння аўтарытэту кіраўнікоў і спецыялістаў у галіне менеджменту якасці (менеджараў па якасці) і іміджу арганізацыі; распаўсюджвання і ўкаранення перадавога вопыту ў галіне менеджменту якасці і сістэмнага менеджменту; уцягвання шырокага кола кіраўнікоў і спецыялістаў у працу па выкарыстанні сучасных формаў і метадаў менеджменту якасці і сістэмнага менеджменту; прыцягнення ўвагі кіраўнікоў арганізацый да падрыхтоўкі персаналу ў галіне менеджменту якасці; павышэння іміджу прафесіі менеджара па якасці.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».