Вы тут

Дзетдомаўскае братэрства


Вёска Веснава, як, дарэчы, і любая іншая, мае сваю гісторыю. Сёння яна больш вядомая з-за рэспубліканскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. А некалі...

Многія не ведаюць, што некалі ў драўляных бараках тут быў дзетдом.

Архіўных дакументаў пра яго стварэнне вельмі мала. Са слоў сведак вядома, што так званая дзіцячая хата была адчынена ў былым маёнтку Ліпкі абшарніка Быкоўскага ў 1935 годзе, што першымі выхаванцамі яе сталі дзеці так званых «ворагаў народа», прычым не толькі з Беларусі, але і з Украіны, а першым дырэктарам — Міхась Бейкін. Яго жонка Ева працавала тут жа выхавальніцай...

Пасля вызвалення Глуска і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Веснаўскай дзіцячай хаце знайшлі прытулак сіроты. Дзяржава, як магла, клапацілася пра іх, але яны працавалі таксама. Пры ўстанове заўсёды была дапаможная гаспадарка — з агародам і садам, з коньмі і каровамі, са свіннямі. Дзеці такім чынам змалку прывыкалі клапаціцца пра іх, вучыліся даглядаць і працаваць. Спачатку яны атрымлівалі сямігадовую адукацыю, затым абавязковай стала васьмігадовая, пасля чаго выпускнікі выходзілі ў самастойнае жыццё, раз'язджаліся па многіх краінах былога Савецкага Саюза. Але пры гэтым пры любой магчымасці яны прыязджалі ў Веснава, сустракаліся з тымі, хто стаў для іх блізкім. І паміж сабой падтрымлівалі сувязь, марылі выдаць кнігу пра гісторыю Веснаўскай дзіцячай хаты. Розных матэрыялаў для яе ўжо шмат, але ж калі нехта з чытачоў «Звязды» падзеліцца сваімі, кніга толькі выйграе.

Валерый Васілеўскі,

г. Глуск.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.