Вы тут

Чыгункай з Брэста ў Піцер


Беларуская чыгунка з 20 чэрвеня прызначае пасажырскі цягнік №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург.

Састаў будзе курсіраваць штодня: з Брэста — з 20 чэрвеня па 15 верасня, з Санкт-Пецярбурга — з 21 чэрвеня па 16 верасня, пра што распавялі ў прэс-цэнтры магістралі. Ён уводзіцца ў расклад руху ў сувязі з павялічэннем пасажырапатоку. З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 14.05 і прыбываць у Санкт-Пецярбург у 8.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з Санкт-Пецярбурга — 14.05, прыбыцця ў Брэст — 8.28 наступнага дня.

У сувязі з прызначэннем цягніка №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург з 20 чэрвеня адмяняецца курсіраванне цягніка №680/679 Брэст — Віцебск. Бесперасадачныя вагоны №23, №24 Брэст — Караганды, якія курсіравалі ў саставе цягніка №680/679, будуць курсіраваць у саставе цягніка №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург. З Брэста гэтыя вагоны будуць адпраўляцца па пятніцах з 26 чэрвеня па 11 верасня, з Караганды — па аўторках з 30 чэрвеня па 15 верасня. Праязныя дакументы на цягнік №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.