Вы тут

Пайсці... Каб застацца...


9-25

Як страшна, горка і балюча страчваць дарагіх, блізкіх па духу людзей... Адзінока, сіратліва становіцца — як быццам пазбаўляешся часткі апоры, абароны, роднаснай цеплыні ў гэтым вялікім і халодным свеце.

Наталля Анатолеўна Каралёва пайшла ад нас раптоўна, на Сёмуху, дзевяць дзён таму — у росквіце талентаў і прыгажосці... Да нядаўняга часу, цягам дваццаці гадоў (!) яна ўзначальвала аддзел культуры Першамайскага раёна Мінска — і колькі ж важных спраў паспела зрабіць! Як перажывала за правядзенне кожнага мерапрыемства! Як радавалася, бачачы непадробны інтарэс слухачоў і дабрыню ў іх позірках! Нездарма былы дырэктар «Акадэмкнігі» Соф'я Антонаўна Жыбулеўская называла яе міністрам культуры свайго раёна: настолькі глыбокімі былі яе веды, высокім прафесіяналізм...

Яна часта гаварыла мне, што падчас літаратурна-музычных сустрэч (якія і ладзіліся пад яе кіраўніцтвам у «Ветэранскім дворыку», Нацыянальнай бібліятэцы, музеі Якуба Коласа, парку Чалюскінцаў, на Мінскам гадзіннікавым заводзе ды іншых месцах раёна) заўважае, як у людзей «прарастаюць твары»... Гэта была яе галоўная цытата з любімага Яўгена Еўтушэнкі.

Я дзівілася таму, як шмат яна ведае, як тонка разумее многія рэчы, як добра, па-акцёрску дакладна, чытае вершы. Калі я казала, што бачу яе вядучай паэтычных вечарын, яна толькі ўздыхала: «Можа быць...». Яна і мае вершы добра ведала і часта цытавала, казала, што яны дапамагаюць ёй разабрацца ў сабе... Магчыма, таму ў дзень яе адпявання і прыйшлі да мяне радкі:

Как будто в поисках покоя,

К светлейшей Троице спеша,

Ушла сиреневой порою

Твоя цветущая душа.

Старушки шепчут: «Молодая...»,

Кадит священник гроб, кресты.

А в старом парке увядает

Сирень, что так любила ты.

Падчас памінальнай трапезы сябры і калегі па працы гаварылі пра незвычайную дабрыню і міласэрнасць Наталлі, пра тое, як яна дапамагала людзям, вырашала іх праблемы... А словы яе мужа Анатоля Мікалаевіча проста перавярнулі душу: «Здарылася непапраўнае... Дзеці страцілі любячую маці, унукі — клапатлівую бабулю, а я страціў усё».

Незаменная страта — для сям'і, для сяброў і калег... Для культуры...

Валянціна ПАЛІКАНІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».