Жаба


Жаба ў культуры ўсходніх славян заўсёды ўспрымалася як нячыстая істота, роднасная змеям, а пражыванне побач з вадаёмамі набліжала яе да рыб.

 Часам жабам прыпісвалася здольнасць джаліць людзей накшталт змей. Існавала павер'е, што Бог ад стварэння свету забараніў ім кусаць чалавека.

 На прысядзібных падворках жабы сяліліся побач з калодзежам. Па народных уяўленнях у жаб ператвараліся ластаўкі, якія накіроўваліся на зіму ў вырай, размешчаны на дне калодзежа. Лічылася, што ў жаб ёсць свой каранаваны цар.

 У адным з паданняў сказана, што «жабы — гэта былыя людзі, патопленыя сусветным патопам. У іх, як і ў людзей, па пяць пальцаў на лапках: чатыры доўгія, а адзін — кароткі. Прыйдзе час, і яны зноў стануць людзьмі, а мы, тыя, хто жыве зараз, ператворымся ў жаб».

 Паўсюдна лічылася, што забойства жабы справакуе працяглыя, «гнілыя» дажджы. Таму ў засуху выконвалі рытуальнае забойства і пахаванне жабы з надзеяй на доўгачаканы дождж. Часам з той жа мэтай жабу кідалі ў калодзеж.

 Дрэннай прыкметай лічылася, калі жаба з'яўлялася ў хаце. Ведалі, што ў народнай магіі жабу выкарыстоўвалі, каб навесці на хату бяду, раз'яднаць людзей.

 Калі падчас рыбалкі на вуду траплялася жаба, лічылася, што ўлову ўжо не будзе.

 Па народных уяўленнях жаба была звязана з галоўнай хатняй карміцелькай — каровай — і яе малаком. Гэтая міфалагічная сувязь прасочвалася і на бытавым узроўні: для таго, каб на больш працяглы час захаваць малако, у збан кідалі (саджалі) жабу. Таксама лічылася, калі без падставы забіць жабу, у каровы знікне малако.

  Паўсюдна жанчынам забаранялася браць у рукі жабу, інакш хлеб, які будзе выпякаць гаспадыня, перастане падымацца. Таксама лічылася, што, калі пад печкай сядзіць жаба, хлеб не атрымаецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».