Вы тут

Нафта і золата далі $36 млн


Па выніках мая золатавалютныя рэзервы Беларусі, згодна з метадалогіяй МВФ, павялічыліся на 36,3 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 чэрвеня склалі $4,6075 млрд у эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём рэзерваў павялічыўся на 94,8 млн долараў ЗША і на 1 чэрвеня склаў $5,222 млрд у эквіваленце. «Падтрыманню ЗВР спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама павелічэнне кошту золата, — паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.