Вы тут

Фотахроніка X Беларускага міжнароднага медыяфоруму: дзень трэці


Маральны стрыжань журналістыкі

Адным з мерапрыемстваў X Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі" стала адкрыццё Летняй школы журналістыкі. Вядучыя медыйныя персоны краіны і еўразійскага рэгіёну правялі майстар-класы перад будучымі супрацоўнікамі СМІ ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

– У эпоху інтэрнэта, велічэзнага росту інфармацыйных патокаў важнасць прафесійнай і якаснай журналістыкі ўзрастае ў шмат разоў, – зазначыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір МАТУСЕВІЧ. – Чалавек заўсёды імкнецца да якаснай інфармацыі, каб у тым ліку атрымаць асалоду ад прыгожага журналісцкага слова.

Як паведаміў намеснік міністра інфармацыі, у рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, які штогод складае Міжнародны саюз электрасувязі, Беларусь займае 38-ю пазіцыю. І ў гэтай сітуацыі, на яго думку, адной з задач СМІ з'яўляецца размеркаванне кантэнту па розных платформах.

Па традыцыі падчас Летняй школы журналістыкі сабралася моладзь з усёй краіны – як студэнты, так і маладыя супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Сімвалічна, што ў Год моладзі творчыя юнакі і дзяўчаты атрымалі магчымасць праявіць свае здольнасці, агучыць і ажыццявіць ідэі. І такой пляцоўкай у гэтыя дні стаў Інстытут журналістыкі.

– Сёлета на летняй школе будзе як ніколі цікава, – перакананы намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар ЯКЖЫК. – У нашай краіны ў разгары Год моладзі, год 70-годдзя Вялікай Перамогі, што сугучна з тэматыкай медыяфоруму. Вядома, будуць абмяркоўвацца і пытанні якасці падрыхтоўкі журналістаў, якой будзе журналістыка будучыні, як спалучаецца развіццё інтэрнэт-прасторы і традыцыйных медыя. Гэтыя пытанні знаходзяцца і ў сферы ўвагі Міністэрства адукацыі.

Як падкрэсліў намеснік міністра адукацыі, якасць падрыхтоўкі журналістаў у Беларусі дастаткова высокая. Гэта пацвярджаецца вялікай колькасцю спецыялістаў на ўсёй постсавецкай прасторы, якія вучыліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, іншых ВНУ краіны. "Сёння існуе дыскусійная пляцоўка, дзе абмяркоўваецца пытанне падрыхтоўкі журналістаў на фоне Балонскага працэсу, – дадаў Віктар Якжык. – Ведаю, што дзейнічаюць праграмы бакалаўрыята, якія прадугледжваюць падрыхтоўку спецыяліста за два гады, за два гады і сем месяцаў. Але ўзнікае пытанне: каго можна падрыхтаваць – журналіста або чалядніка? Журналістыка павінна мець маральны стрыжань. А падрыхтаваць журналіста з маральным стрыжнем за такі кароткі тэрмін амаль немагчыма".

_MG_6326

Удзельнікам Летняй школы журналістыкі пашчасціла атрымаць урокі майстэрства, што называецца, з першых вуснаў. Мэтры журналістыкі з Беларусі, Расіі і Арменіі расказалі аб сучасных тэндэнцыях у медыясферы, закранулі найбольш разнастайныя тэмы, якія хвалююць медыясупольнасць, падзяліліся асабістым журналісцкім вопытам.

_MG_6308

Аляксандр ГУРНОЎ, вядучы праграмы “Точка отсчета” тэлеканала Russia Today, разважаў над тым, што такое праўда з філасофскага пункту гледжання і чаму ў кожнага яна свая. На пытанне “Ці можна атаясаміць журналістыку і блогасферу?” адказаў адназначным “не” першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Комсомольская правда” Мікалай Ефімовіч. На яго думку, задача блогера – выказаць меркаванне, даць каментар. А журналісцкі тэкст пачынаецца, калі карэспандэнт праводзіць расследаванне, шукае праўду і стараецца дайсці да кораня праблемы, а не толькі паказаць на яго. Галоўны рэдактар часопіса “Беларуская думка” Вадзім ГІГІН распавядаў пра тэхналогіі стварэння тэлеперадач у Амерыцы, Еўропе і Расіі, аб тэндэнцыях развіцця медыясферы і, галоўнае, падзяліўся прыёмамі ўздзеяння на гледача, якімі карыстаюцца карэспандэнты тэлеканалаў.

– Выдатна, што ў вас ёсць магчымасць паслухаць майстроў пяра, слова, – звярнуўся да моладзі Вадзім Гігін. – Гэта цудоўна, бо калі мы з вамі вучымся, важна ў каго мы гэта робім. Людзі, якія прадстаўляюць класічную, а магчыма, ужо посткласічную школу айчыннай журналістыкі, яе традыцыі, падзеляцца з вамі сваім вопытам. Якімсьці вопытам ужо і вы можаце з імі падзяліцца, бо гэта працэс узаемны. Выдатна, што вы гэта пачуеце і, самае галоўнае, зможаце выказаць свой пункт гледжання. Журналіст цікавы тады, калі ў яго ёсць асабістае "я".

млечин05 _MG_6320  _MG_6328 _MG_6331 _MG_6333 _MG_6461 ананян01 ананян03 ананян05 гигин02 гурнов02

Вераніка КАНЮТА, Вераніка ПУСТАВІТ.

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА. 

9 чэрвеня ўдзельнікі X Беларускага міжнароднага медыяфоруму наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Экскурсію для ўдзельнікаў медыяфоруму правёў дырэктар комплексу Артур Зельскі.

IMG_1108_новый размер IMG_1122_новый размер IMG_1141_новый размер IMG_1288_новый размер IMG_3603_новый размер IMG_3655_новый размер IMG_3759_новый размер IMG_3784_новый размер IMG_3785_новый размер IMG_3855_новый размер IMG_3863_новый размер

Фота Яўгена Пясецкага

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.