Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўвацца


Традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць у далейшым умацоўвацца. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня ў час сустрэчы са старшынёй Народнай Скупшчыны (парламента) Рэспублікі Сербія Маяй Гойкавіч, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

208363-02 208363-04 208363-05

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ёсць нямала пытанняў, якія неабходна абмеркаваць з мэтай паглыблення і пашырэння беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Ён таксама падкрэсліў, што за 5 гадоў тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся амаль у пяць разоў, але разам з тым ёсць магчымасць для яго нарошчвання. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што тавараабарот паміж краінамі збалансаваны.

Што датычыцца парламенцкага вымярэння, то і дэпутаты дзвюх краін праводзяць лінію на ўмацаванне двухбаковых адносін, лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў візіт кіраўніка сербскага парламента ў Мінск і выказаў меркаванне, што гэта пасадзейнічае ўмацаванню беларуска-сербскага супрацоўніцтва і будзе добрай прыступкай да візіту Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь.

У сваю чаргу Мая Гойкавіч сказала, што парламенты Беларусі і Сербіі ўносяць істотны ўклад у двухбаковыя сувязі. "Для мяне вялікі гонар было атрымаць запрашэнне ад кіраўнікоў абедзвюх палат парламента прыехаць у Беларусь", - падкрэсліла яна.

Мая Гойкавіч лічыць, што гэты візіт можна назваць гістарычным, паколькі гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка парламента Сербіі ў Беларусь.

Акрамя таго, кіраўнік сербскага парламента звярнула ўвагу на важнасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні і нагадала аб праведзеным візіце ў Сербію Прэзідэнта Беларусі. Візіт, на яе думку, адкрыў новую эпоху ў беларуска-сербскіх адносінах. "Рада, што парламенты дзвюх краін могуць ісці па гэтым шляху і могуць унесці свой уклад у развіццё двухбаковых сувязей", - сказала Мая Гойкавіч.

Яна ацаніла адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй як традыцыйна добрыя і дружалюбныя. Кіраўнік сербскага парламента лічыць, што абодва бакі прыкладаюць вялікія намаганні для далейшага развіцця ўзаемадзеяння.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.