Вы тут

Зрабіць сацыякультурныя коды карыснымі для аўдыторыі


Аб тым, якім чынам СМІ фарміруюць новыя сацыякультурныя коды або разбураюць тыя, што існуюць, расказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі Кірыл КОКТЫШ:

— Прызначэнне журналіста не пераказваць факты, а інтэрпрэтаваць іх разуменне. І гэтае разуменне без, скажам, зверкі гадзінніка, без даверу, жыццёвых сэнсаў не расшыфроўваецца. У гэтым плане факты можна параўнаць са шкілетам, на якім могуць вырасці абсалютна розныя рэчы. Для таго, каб нешта атрымалася, у галаве заўсёды патрэбна мець, што называецца, сацыякультурныя коды, у адпаведнасці з якімі можна гэтыя факты расшыфраваць, інтэрпрэтаваць і, самае галоўнае, зрабіць іх карыснымі для сваёй аўдыторыі.

Сацыякультурныя коды — вельмі важная рэч, пра якую сёння мы імкнёмся казаць. Гэта калі, напрыклад, адны і тыя ж эпізоды ў розных цывілізацыях могуць расшыфроўвацца абсалютна рознымі спосабамі. У кітайскіх казках вы знойдзеце Іванку-дурня, вельмі падобнага да традыцыйнага з нашых казак. Толькі ў іх літаратуры ён дзейнічае абсалютна іншым чынам, але ўсё роўна становіцца героем.

— У медыяфоруме бяруць удзел прадстаўнікі 20 краін. Атрымліваецца, у іх таксама розныя сацыякультурныя коды? І ў гэтым кантэксце, напэўна, трэба казаць пра тое, як журналістам інтэрпрэтаваць адны і тыя ж падзеі...

— Натуральна, такія коды ёсць. І больш за тое, у гэтым аснова выгады саюза, стасункаў. Ніводнаму чалавеку нецікава гутарыць з сабой, са сваім адлюстраваннем. Цікава кантактаваць з кімсьці іншым — часткова падобным, часткова не. Рознасць — гэта магчымасць эканамічнага абмену, калі кожная з краін можа спецыялізавацца на чымсьці сваім. А таксама рознасць — залог эфектыўнасці сацыякультурнага абмену. Кожны ўдзельнік камунікацыі чакае ад яе сферы цікавага. А калі ідзе пераказ даўно вядомых рэчаў, то гэта проста нецікава. Таму, натуральна, гэтая рознасць ёсць, яе трэба культываваць. І неабходна разумець, што гэта не недахоп, а, наадварот, вартасць. Яе трэба развіваць, бо якраз гэтая рознасць робіць выгаднымі, цікавымі кантакты Беларусі з Казахстанам, з Расіяй, ды і з Усходняй Еўропай.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.