Вы тут

Хатынь — наша агульная памяць


IMG_3759_новый размер IMG_3655_новый размер

Захаванне гістарычнай памяці — адзін з акцэнтаў Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму. Таму яго ўдзельнікі з блізкага і далёкага замежжа вырашылі на свае вочы ўбачыць, як у Беларусі захоўваюць святую памяць аб ахвярах вайны, не даюць забывацца на яе ўрокі.

Перад уваходам на тэрыторыю мемарыяльнага комплексу Хатынь групу ўдзельнікаў медыяфоруму сустрэў дырэктар, кандыдат гістарычных навук Артур Зельскі. Такі кампетэнтны знаўца стаў для прыехаўшых найлепшым экскурсаводам і вельмі цікавым суразмоўцам. Праслухаўшы змястоўны расповед пра трагічны лёс Хатыні і іншых спаленых вёсак, дазнаўшыся пра неверагодныя страты беларускага народа ў барацьбе супраць захопнікаў, удзельнікі форуму пацікавіліся мінулым сям'і самога экскурсавода. У адказ пачулі, што вайна забрала і шмат яго родзічаў, пакінула цяжкі след у лёсе самых блізкіх.

Пасля пачутага прызнання агульная размова каля Вечнага агню перайшла на ўспаміны. Кожны прыводзіў прыклады, што і яго родныя, далёка ад Беларусі, так ці інакш таксама пацярпелі ў часы ваеннага ліхалецця. І кожны падкрэсліваў: агульную памяць трэба захоўваць.

Яўген Пясецкі.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.