Вы тут

«Мірная» талака


10-16

Старшынёй Мірскага сельскага Савета дэпутатаў Валерый Квач стаў нядаўна — год таму, але знаёміцца з тутэйшымі рэаліямі і людзьмі яму не спатрэбілася. Бо ён у Міры нарадзіўся, а пасля заканчэння ВНУ вярнуўся на сваю малую радзіму. У мясцовую ўладу прыйшоў з пасады намесніка кіраўніка птушкафабрыкі «Чырвонаармейская».

[caption id="attachment_87010" align="alignnone" width="600"]Валерый Квач (справа) і майстар Мірскага ўчастка ЖКГ Валянцін Мойжык. Валерый Квач (справа) і майстар Мірскага ўчастка ЖКГ Валянцін Мойжык.[/caption]

[caption id="attachment_87014" align="alignnone" width="600"]Са старастай вёскі Беражно Янінай Часновіч  і яе мужам Генадзем Іванавічам. Са старастай вёскі Беражно Янінай Часновіч
і яе мужам Генадзем Іванавічам.[/caption]

 

Сёння ў Міры дзякуючы гістарычным славутасцям (найперш замку) і працы калектыву замкавага комплексу паспяхова развіваецца турызм. Сюды прыязджаюць тысячы вандроўнікаў з розных куткоў Беларусі і замежжа, у якіх, зразумела, павінны застацца прыемныя ўражанні не толькі ад знаёмства з аб'ектамі мінуўшчыны, але і ад выгляду пасёлка. Таму добраўпарадкаванне тэрыторый — гэты для міран безумоўны прыярытэт.

— Стараемся ўсё рабіць талакой, з удзелам мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў. Ладзім суботнікі, калектывы бяруць на сябе клопаты пра тыя ці іншыя аб'екты. Калі трэба, то працуем па добраўпарадкаванні сумесна з адміністрацыяй замкавага комплексу «Мір», — тлумачыць Валерый Квач.

Дарэчы, гэтае жаданне падмацавана і адпаведнымі тэхнічнымі сродкамі — тымі ж газонакасілкамі. Два работнікі, якія непасрэдна адказваюць за падтрыманне тэрыторый у належным стане, знаходзяцца ў штаце сельсавета, а яшчэ чатыры працуюць на прадпрыемстве ЖКГ.

[caption id="attachment_87012" align="alignnone" width="600"]Падворак у вёсцы Беражно. Падворак у вёсцы Беражно.[/caption]

 

Прыватнікі, якія робяць у Міры свой бізнес, таксама клапоцяцца пра імідж населенага пункта. Заўсёды парадак каля палатак, дзе гандлююць сваімі сувенірнымі вырабамі рамеснікі. А каля кавярні «Мірум Град», напрыклад, абсталёўваецца пляцоўка з кантэйнерамі для асобнага збору адходаў.

Даволі актыўна развіваецца і інфраструктура па абслугоўванні турыстаў. Неўзабаве ў распараджэнні гасцей будзе яшчэ адна гасцініца — прыватная, а таксама рэстаран — у дадатак да кавярняў «Мірум Град», «Пузата хата» і «Рагнеда».

10-18

— Праблем з размяшчэннем турыстаў (гасцініцы, аграсядзібы) і іх харчаваннем сёння ўжо практычна не існуе. Цяпер, — кажа Валерый Квач, — трэба абмеркаваць з банкамі рэжым іх работы, каб гасцям было зручна ажыццявіць валютна-абменную аперацыю ў Міры не толькі ў будні, але і ў выхадныя дні. Бо менавіта ў суботу і нядзелю летам найбольшы паток турыстаў, у тым ліку замежных, а банкі працуюць адпаведна да 18 і 12 гадзін. Пэўна, валютныя паступленні павялічацца, калі хаця б адзін з двух банкаў будзе працаваць па выхадных больш працяглы час.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.