Вы тут

Зямля


Зямля. Адна з чатырох асноватворных стыхій паходжання свету, сярод якіх яшчэ былі вада, агонь і паветра. «Родная зямліца, зямля-карміцелька, маці — сырая зямля» — такімі ўзнёсла-цудадзейнымі словамі людзі звярталіся да зямлі і ў хвіліны шчасця, і тады, калі гора хіліла галаву долу.

 Славянскія народы параўноўвалі зямлю з жанчынай і праз пэўны час здарылася так, што ўвесь земляробчы каляндар будаваўся па прынцыпе жыццёвага колазвароту жанчыны: зямля спіць, затым абуджаецца і «зацяжарвае семенем», дае ўраджай, а можа адказаць няўродам, стогне, плача, гневаецца за грахі людскія, засынае... Нездарма казалі: «Зямля святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а пасля смерці да сябе прыхіляе».

 Па ўяўленнях нашых продкаў, зямля заўсёды надзялялася самай высокай ступенню святасці і чысціні. Яе статус быў нароўні з вадой. Напрыклад, правіла народнага этыкету патрабавала абавязкова памыць рукі перад сталаваннем, нават калі гэта было жніво ў полі. Аднак калі там не было вады, рукі выціралі аб зямлю. Лічылася, што зямля таксама валодае ачышчальнай сілай.

 Ад зімовага спачыну зямлю будзілі ад пачатку сакавіка да пачатку красавіка. У нядзелю на Масленічным тыдні ладзілі провады зімы. Разводзілі агонь на самым высокім пагорку, як мага бліжэй да нябеснага свяціла, і палілі ляльку зімы. А пасля таго, як яна згарыць, попел рассыпалі па полі і з гучнымі крыкамі тапталі ў снег, каб разбудзіць скамянелую зямлю і вярнуць ёй здольнасць да новага адраджэння.

 Паўсюдна лічылі, што калы, забітыя ў зямлю да Дабравешчання, «забіваюць» урадлівасць матухны-зямлі, і пасеянае зерне можа не прарасці. Вясковы люд строга сачыў за гэтым. Лічылася, што такія парушэнні выклікаюць халодную вясну і засушлівае лета.

 Веснавыя карагоды, якія моладзь вадзіла да Тройцы, каб абудзіць зямлю, далей забараняліся, казалі: «Зямля цяжарная, чапаць нельга». Паступова пачыналася каласаванне, таму моладзь хадзіла на ўскрайкі палеткаў і спявала песні-велічанні ў гонар зямлі і жыта.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.