Вы тут

Цыбульная муха, прэч з градкі


10-5

Вось ужо сапраўды: такая малюсенькая гэтая цыбульная муха, а шкоду прыносіць вялікую — здольная загубіць увесь ураджай.

Часам здараецца, што цыбуля ўзышла так добра, вы яе выдатна даглядалі, і раптам заўважылі, што кончыкі пёраў пажоўклі і расліна становіцца кволай. Калі вырваць такую расліну, то можна ўбачыць гнілую цыбуліну, усярэдзіне якой шмат лічынак белага колеру. Відавочна, пагаспадарыла цыбульная муха. З'яўляецца яна рана, як толькі зацвітаюць вішні і дзьмухаўцы, а масавы яе лёт пачынаецца падчас цвіцення бэзу.

Што ж трэба рабіць? Нельга саджаць цыбулю на адным і тым жа месцы. Трэба сумяшчаць з морквай, якую не любіць цыбульная муха. Пры пасадцы не варта ўносіць гной і павышаныя дозы азоту. Даволі эфектыўныя палівы растворам з соллю пад корань. Для гэтага трэба развесці 200 грамаў солі ў 10 літрах вады. Адначасова добра папудрыць градку тытунёвым пылам у чыстым выглядзе або напалову з вапнай. Добра ўзяць 200 г попелу, па чайнай лыжцы тытунёвага пылу і молатага перцу і ў зацішнае надвор'е рассеяць па градцы. Пасля гэтага зямлю трэба ўскапаць. Нядрэнны эфект дае сумесь нафталіну з пяском або попелам (суадносіны 1:10).

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.