Вы тут

Лясы «пад замком»


Мясцовыя органы выканаўчай улады працягваюць уводзіць забароны на наведванне лясоў. У сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі такое рашэнне прыняў Калінкавіцкі райвыканкам — грамадзянам з 10 чэрвеня забаронена наведваць лясныя масівы. Забарона ўводзіцца на перыяд дзеяння чацвёртага-пятага класаў пажарнай небяс пекі.

У прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі нагадалі, што ў Хойніцкім раёне аналагічная забарона на наведванне лясоў дзейнічае з 25 мая. Да асобага распараджэння нельга бываць і ва ўгоддзях у Пінскім, Брагінскім, Столінскім і Чэрыкаўскім раёнах. На працягу ўсяго пажаранебяспечнага перыяду закрыты ўваход у лясы Гомельскага раёна з той асаблівасцю, што забарона дзейнічае, калі клас пажарнай небяспекі павышаецца да 4-га і 5-га. З прычыны павышанай пажарнай небяспекі забарону на наведванне лясоў увялі ўлады Мсціслаўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Бабруйскага раёнаў.

Дзяржаўная лясная ахова праводзіць сумесныя рэйдавыя праверкі па забеспячэнні мер пажарнай бяспекі ў лясах з раённымі аддзеламі па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дарэчы

На 8 чэрвеня з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў лясным фондзе Мінлясгаса зарэгістравана 286 пажараў на агульнай плошчы 1 386,89 гектара. З іх 114 выпадкаў (1 125,7 гектара) зарэгістравана ў Гомельскай вобласці, 65 (75,13 гектара) — у Брэсцкай. 64 пажары на плошчы 134,74 гектара адбыліся ў Магілёўскай вобласці, 31 (12,08 гектара) — у Мінскай. 5 выпадкаў узгаранняў адбыліся ў Гродзенскай вобласці (1,28 гектара) і 9 — у Віцебскай на агульнай плошчы 19,96 гектара.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.